Аддзяленне плавання адкрыта ў 1988 годзе. Набор дзяцей у навучальныя групы 7-8 гадоў.
У навучальных групах Цэнтра навучаецца 356 дзяцей і падлеткаў.
Заняткі ў 39-і групах вядуць 15 трэнераў.
З іх 3 – з вышэйшай трэнерскай катэгорыяй, 6 – 1-ай трэнерскай катэгорыі і 1 – 2-ой трэнерскай катэгорыі

Падрыхтавана: (плаванне)

  • Майстроў спорту РБ – 29 чалавек
  • КМС – 189 чалавек
  • 1 разрад – 220 чалавек
  • 36 спартоўцаў Цэнтра з 1988 году ўваходзілі ў розныя саставы зборных і нацыянальных каманд РБ.

Лепшыя спартоўцы:
Афанасьева,  Рыжанкова, Суздалеў, Кацур, Ваўчун, Семяр’янаў, Пабягаева, Юмінава, Хлебін, Сутоцкі, Мастоўскм, Галдзін, Цырон.

Гонар Цэнтра:

Невяроўскі Станіслаў — МСМК па плаванні, удзельнік дзвюх Алімпійскіх гульняў у Афінах (2004г) і Пекіне (2008г) , неаднаразовы ўдзельнік Чэмпіянатаў Еўропы і Свету, неаднаразовы пераможца і рэкардсмен Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

Цуркін Яўген — МСМК па плаванні, удзельнік ХХХ Алімпійскіх гульняў у Лондане, пераможца Чэмпіянату Еўропы 2014 года, удзельнік Чэмпіянату Свету, неаднаразовы пераможца і рэкардсмен Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

Петрушэнка Аксана — заслужаны майстар спорту па плаванні (інваспорт), пераможца дэфлімпійскіх гульняў. Неаднаразовае пераможца Чэмпіянатаў Свету і Еўропы.

Рудзько Марыя — заслужаны майстар спорту па плаванні (інваспорт), прызёр дэфлімпійскіх гульняў. Неаднаразовая пераможца Чэмпіянатаў Еўропы.

Філіпчык Анастасія — МСМК па плаванні (інваспорт), прызёр дэфлімпійскіх гульняў. Прызёр Чэмпіянатаў Свету і Еўропы