Тур створаны: gomel-3d.by

Параўнальна нядаўна, у верасні 2013 года, у Гомелі, на вул. Мазурава, адкрыўся новы сучасны Палац водных відаў спорту. Пад дахам гэтага ўнікальнага для нашага горада будынка размясціліся 3 басейна.

Асноўны, 50-мятровы (сталая глыбіня - 2,1 м), прызначаны для правядзення трэніравальных заняткаў, спаборніцтваў па плаванні, воднаму пола і для аздараўленчага плавання.

Скачковы басейн (глыбіня - 6 м), абсталяваны вышкамі рознай вышыні (1м, 3м, 5м, 7м, 10м), прызначаны для правядзення спаборніцтваў і заняткаў па скачках у ваду і сінхроннаму плаванню.

Дзіцячы басейн (ад 0,8 м да 1,1м) прызначаны для навучання плаванню дзяцей з 5 гадоў.

Расклад працы

Басейн 50 м

пн-пт: 6.00 - 22.00 (без абеду)
сб-ндз: 7.00 - 22.00 (без абеду)
дзіцячы басейн - по раскладзе груп

Каса

пн-пт: 6:00 - 21:00
сб-ндз: 7:00 - 21:00
Тэхналагічны перапынак:
1-шы 9.00-9.15
2-гі 16.30-16.45

Адміністрацыя ўстановы

пн-пт: 8.30 -17.30
Абед: 13.00 -14.00
Выходны: субота, надзеля

Расклад сеансаў басейна

Паважаныя наведвальнікі, звяртаем вашу ўвагу, што разавыя наведванні басейна магчымы толькі пры наяўнасці вольных месцаў на дарожках.

У сувязі з гэтым, рэкамендуем даведвацца пра наяўнасць месцаў загадзя па тэлефоне +375(232) 22-53-72